Алею Дружбы ўпрыгожылі смеццем

Каля 300 чалавек узялi ўдзел у конкурсе на лепшы валанцёрскi атрад па добраўпарадкаваннi, што прайшоў у Глыбокiм у рамках мясцовага маладзёжнага праекта "Чацвёртая вышыня", паведамляе “Звязда”.

Кожная каманда павінна была добраўпарадкаваць кавалачак гарадской Алеі Дружбы. Як паведамляе выданне са спасылкай на першага сакратара БРСМ Людмілу Чэбан, удзельнікі ў сваёй творчасці выкарыстоўвалі пераважна... смецце, то бок другасную сыравіну. З аўтамабільных пакрышак атрымаліся лебедзі, з пластыкавых бутэлек – дрэўцы, чалавечкі ды іншыя элементы ландшафнага дызайну. Акрамя таго, каманды выраблялі са смецця арыгінальныя смеццезборнікі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ