“Пошук” у Віцебску!

Гульня адбудзецца 13 верасьня! Запрашаем віцяблянаў да ўдзелу! Віцебск паўстане перад вамі ў новым ракурсе, зь іншага боку, не такім, якім вы звыкліся бачыць яго кожны дзень… мы афарбуем горад стракатымі фарбамі станоўчых эмоцый, хвілінамі экстрыму ды новымі цікавымі ведамі!

Пошук (www.poszuk.info) - гэта гарадскі экшн з разгадваньнем велізарнай колькасьці рэбусаў і загадак, вар'яцкімі шпацырамі і прабежкамі па горадзе, морам пазытыўных эмоцый і паглыбленымі спазнаньнямі пра горад! Пошук зьявіўся ў Менску 2 гады таму як альтэрнатыва вельмі распаўсюджаным у сталіцы камерцыйным гульням, падобным на нашую. Пошук адрозьніваецца тым, што нашы заданьні зьвязаны ў першую чаргу з гісторыяй і культурай горада, у гульні прысутнічае здаровая доля экстрыму, а ЎСЕ (!!!) каманды і арганізатары зьвязаны моцнымі сяброўскімі адносінамі 🙂

Каб пагуляць у Пошук мог дазволіць сабе кожны ахвотны, мы зрабілі сымбалічны грашовы ўнёсак – 5000 рублёў ад каманды ды забаранілі карыстаньне асабістым аўтатранспартам.Восеньню ў нас распачынаецца трэці сезон Пошука.

Гульнёй-адкрыцьцём стане Пошук у вашым славутым горадзе 🙂 Будзем радыя новым сустрэчам і знаёмствам а таксама вашаму ўдзелу ў гульні!

Падаць заяўку магчыма,  напісаўшы нам на e-mail: [email protected]. У лісьце трэба пакінуць назву каманды, імя капітана ды кантактны тэлефон.

Таксама зарэгіструем і адкажам на ўсе пытаньні па тэлефоне мтс +37529-753-03-12 (Сяржук) ды вэлком +37529-128-52-54  (Паліна).

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ