Заўтра — сонечнае зацьменне
1 жніўня можна назіраць сонечнае зацьменне, пры чым на Віцебшчыне яно дасягне найбольшай ступені — сонечны дыск схаваецца на 49%. Максімум зацьмення прыпадзе на 13 гадзін дня.
Сонечнае зацьменне — зацьменне, якое адбываецца, калі Месяц трапляе паміж Сонцам і закрывае яго. Перад зацьменнем Месяц звернуты да Зямлі неасветленым бокам і ствараецца ўражанне, што Сонцы закрываецца цемрай невядомай прыроды.
У Віцебску зацьменне пачнецца ў 11:55, дасягне максімуму ў 13:00, а скончыцца ў 14:03. Побач з дыскам сонца можна будзе назіраць зорку Венера.
Пры назіранні сонечнага зацьмення трэба захоўваць правілы бяспекі — трэба карыстацца адмысловымі вельмі цёмнымі акулярамі, на аптычныя прыборы ўсталяваць засцерагальныя святлафільтры. У крайнім выпадку можна скарыстацца закопчаным шклом.