Google віншуе Марка Шагала з днём народзінаў

Google — найбуйнешая сістэма пошуку ў Інтэрнэт — змяніла свой стандартны лагатып на калаж з фрагментаў прац Марка Шагала, з нагоды яго 121-га дня народзінаў. Сусветна вядомы мастак нарадзіўся 6 ліпеня 1887 г. у Віцебску.

http://www.google.com/logos/chagall.gif

Лагатып прысвечаны Марку Захар’евічу складаецца з фрагментаў карцін: “Я і вёска”, “Скрыпач на даху”, “Дзень народзінаў”.

Google зрабіў традыцыяй выкарыстоўваць адмысловыя лагатыпы, для адзначэння нейкага свята ці даты. Так, напрыклад, адзначаўся дзень народзінаў Марціна Лютэра Кінга, Артура Конан Дойля і іншых.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ