Палачанка стала ўдзельніцай музычнага фестывалю «Рай Перлінаў»

Васемнаццацігадовая палачанка Караліна Бельская стала ўдзельніцай пятага міжнароднага фестывалю папулярнай песні і інструментальнай музыкі «Рай Перлінаў», які адбудзецца ў Севастопалі.

З 26 па 29 чэрвеня ў Балаклаве будуць выступаць выканаўцы з Беларусі, Нямеччыны, Летувы, Малдовы, Расіі, Украіны і Кітая. Удзельнікамі фестывалю з’яўляюцца маладыя калектывы і выканаўцы, якія працуюць у розных стылях сучаснай эстраднай песні і інструментальнай музыкі. Аднойз адметных рыс «Раю Перлінаў» з’яўляецца тое, што акрамя канцэртаў на лепшых пляцоўках Балаклавы і Севастопаля, удзельнікі фэсту творча зносяцца падчас адпачынку ў незабыўных кутках запаведніка «Мыс Айя».

У першы раз Караліна выйшла на сцэну ў 13 год, калі была вучаніцай Полацкай гімназіі, і гэта сталася пачаткам яе творчай кар’еры. Яна навучалася ў музычнай школе па класе флейты, пела на школьных канцэртах, удзельнічала ў гарадскіх дзіцячых конкурсах. У 2007 годзе Бельская стала фіналісткай беларускага адборачнага туру на конкурсе маладых выканаўцаў «Новая хваля», вясной 2008 – уладальніцай другой прэміі конкурсу маладых выканаўцаў «Песні юнацтва нашых бацькоў» у горадзе Віцебску і уладальніцай трэцяй прэміі конкурсу «Европа +» у Полацку.

Цяпер Караліна Бельская займаецца ў Полацкім ГПК у народнай студыі эстраднай песні «Музычная хваля» пад кіраўніцтвам Ганны Зарута.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ