Яшчэ адна прыгажуня з Полацку

Тое, што Полацк славіцца сваімі прыгажунямі, пацвердзіў абласны конкурс на званне «Мисс Потребкооперация», які прайшоў у аграгарадку «Ноўка» Віцебскага раёна.

Дваццаць прадстаўніц з розных рэгіёнаў вобласці змагаліся за тытул каралевы прыгажосці. Па аднадушнай думцы журы і гледачоў самай-самай прызнана аператар прыватнага унітарнага прадпрыемства «Полацкая універсальная база» Ірына Волкава.

Дадому 20-гадовая палачанка вярталася ў кароне і з каштоўным падарункам — тэлевізарам «Віцязь». А на рэспубліканскім конкурсе Ірына Волкава з 22 яго ўдзельніц увайшла ў дзесятку лепшых.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ