Даеш 4000 кароў да 2010 году
У рамках праграмы адраджэння і развіцця вёскі калектыў КУП «Блізніца» плануе да 2010 года павялічыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы да 4 тысяч галоў.
Каб вырашыць такія амбіцыйныя планы, за гэтыя тры гады прырост павінен скласці паўтары тысячы галоў. Менавіта пры такой колькасці жывёлы на навуковай аснове можна весці ўзнаўленне дойнага статка і мець высокапрадукцыйнае пагалоўе. А будзе малако — будуць грошы. Можна будзе нават прадаваць цялушак у краіны блізкага замежжа і таксама мець немалы прыбытак.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз: