Адзін дзень Полацка

Менавіта так будзе называцца фотавыстава, складзеная з лепшых фотаздымкаў, зробленых пад час фотапленэра, які прайшоў у Полацку ў Дзень горада.

У фотапленэры, у якасці арганізатараў якога выступілі Полацкі гарвыканкам, рэспубліканскае аб'яднанне «Фотамастацтва» і часопіс «Фотамагія», прынялі ўдзел 35 фотамастакоў, фотакарэспандэнтаў вядучых сродкаў масавай інфармацыі краіны і вольных фатографаў з розных гарадоў Беларусі. Мэта фотапленэра — стварэнне вобраза горада, адкрытага і цікавага для турыстаў. Акрамя выставы, якая будзе экспанавацца ў выставачных залах краіны, з лепшых фотаздымкаў будзе складзены фотаальбом, прысвечаны старажытнай сталіцы Беларусі.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: