Віцебскія рэстаратары паедуць у Пекін

Кіраўнікі і спецыялісты прадпрыемстваў сферы абслугоўвання з Віцебска і Мінска на працягу тыдня, з 10-17 чэрвеня, будуць пераймаць вопыт у Пекіне.

У склад дэлегацыі ўвайшлі віцебскія прадастаўнікі рэстаранаў сістэмы сумеснага прадпрыемства “Марко”, а таксама супрацоўнікі шэрагу сталічных гатэляў і рэстаранаў. Падчас паездкі яны азнаёмяцца з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця гатэльнага і рэстараннага бізнэса, наведаюць прадпрыемствы сферы абслугоўвання ў Пекіне і курортнай зоне (раён Жоўтага мора), а таксама міжнародную выставу гатэльнага сервіса “Hotelex Beijing”.

Візіт арганізаваны Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) сумесна з прадстаўніцтвам БелГПП у сталіцы КНР, паведамляе БелаПАН.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: