У Віцебску пройдуць гастролі Гомельскага аблдрамтэатра

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа з 29 траўня па 4 чэрвеня пройдуць гастролі Гомельскага абласнога драматычнага тэатра.

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь прадставіць віцебскім гледачам пяць спектакляў. Гэта тры камедыі – “Любовь в стиле барокко”, “Пьеса про деньги”, “Еще не вечер”, а таксама лірычныя сцэны пра каханне “Пять вечеров”. Маленькія гледачы ўбачаць казку “Волшебная скрипка”. Падрабязней пра час і даты спектакляў глядзіце ў апошняй афішы "Народных навін Віцебска".

Гомельскі абласны драматычны тэатр быў створаны ў 1939 годзе. У 1993 годзе мастацкім кіраўніком тэатра стаў Уладзімір Караткевіч – цёзка знакамітага беларускага пісьменніка, з імем якога звязаны ўзлёт у гісторыі гомельскага тэатра.
Да гэтага тэатр быў вядомы як рускамоўны, аднак паступова рэжысёры сталі ставіць творы беларускіх драматургаў на роднай мове: “Звар’яцелы Альберт” па Я.Баршчэўскаму, “Распуснікі ў пастцы” С. Кавалёва, “Паўлінка” Я. Купалы, “Купала” А. Дударава і інш. Зараз калектывам кіруе заслужаны дзеяч культуры Беларусі, кавалер ордэна Святой Вольгі і ордэна Ламаносава Валянціна Рагоўская.

На базе гомельскага аблдрамтэатра раз у тры гады праходзіць Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва “Славянские театральные встречи”. В 2007 годзе гомельская сцэна ў дзесяты раз прымала гасцей з Беларусі, Расіі і Украіны.

У сваёй гастрольнай дзейнасці тэатр арыентаваны ў асноўным на сталіцу Беларусі і абласныя цэнтры, а таксама на бліжэйшыя расійскія гарады.

Меткі:

Чытайце яшчэ