На Сянно вылілася палова месячнай нормы асадкаў

У ноч на 23 траўня ў краіне, пераважна ў Віцебскай вобласці, прайшлі моцныя дажджы.

Паводле паведамлення Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбольшая колькасць асадкаў выпала ў Сянно – 25 мм, што складае амаль палову месячнай нормы (1 мм асадкаў эквівалентны 1 літру вады на квадратны метр). У Езярышчы выпала 22 мм, а ў Віцебску і Лепелі – па 16 мм. Напярэдадні, 22 траўня, у Оршы выпала 29 мм.

Сіноптыкі сцвярждаюць, што моцныя дажджы па ўсёй Беларусі пройдуць і сёння, 24 траўня.

Меткі:

Чытайце яшчэ