Фотавыстава… у гарадскім аўтобусе

Учора давялося ехаць на гарадскім аўтобусе маршрута №18. Ужо перад выхадам заўважыла, што на ўсіх сценках транспартнага сродку вісяць чорна-белыя фотаздымкі. На іх былі адлюстраваны падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

На адным з фотаздымкаў, які называецца “Сустрэча з роднай зямлёй”, салдат схіліўся на калені перад сваёй Радзімай. На другім – паказаны пачатак аперацыі “Багратыён”. Усе фотаздымкі, на жаль, разгледзіць не ўдалося – трэба было выходзіць, а не хацелася прапусціць свой прыпынак. Звонку на аўтобусе быў размешчаны лагатып БРСМ і нейкі лозунг. Нашкталт, “Моладзь за квітнеючую Беларусь” ці “Разам пабудуем моцную Беларусь”. Прабачце, дакладна не памятаю: падобныя лозунгі звычайна тут жа выветрываюцца з галавы.

А ўвогуле ідэя з фотавыставай у гарадскім транспарце спадабалася. Хіба толькі не на такую трагічную тэму. Лепей, напрыклад, у падобнай “перасоўнай” экспазіцыі змясціць цудоўныя краявіды нашай зямлі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ