Унікальная знаходка пад каўшом экскаватара ў Глыбокім

Падчас земляных работ у цэнтры Глыбокага на трохмэтровай глыбіні была знойдзена расколатая кафля XVII стагодзьдзя з выявай гербу кармэлітаў — адзіная знаходка гербавай кафлі ў Глыбокім за апошнія гады.

Тое, што культурны слой пад цэнтральнай плошчай Глыбокага ўяўляе археалягічную і гістарычную каштоўнасьць спрабуюць даказаць мясцовыя аматары даўніны. Прапанова ўзяць пад ахову гэтую частку зямлі дзеля дасьледваньня археолягамі была занатаваная ў калектыўным звароце ў раённы выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў. У адказе чыноўнікі заявілі, што пра наяўнасьць культурнага пласту няма дакумэнтальных пацьверджаньняў.

Цяпер у цэнтры распачаліся земляныя работы. На зрэзе добра бачна, што засталіся некранутыя кавалкі культурнага слою, якія утрымліваць носьбіты матэрыяльнай культуры XII — XIX стагодзьдзяў. Уласнымі намаганьнямі неабыякавыя глыбачане выратоўваць з?пад каўша экскаватара тое, што можна страціць назаўсёды.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ