14 / мая / 2008

    Чермет везут и везут

    14/5/08 •

    Вчера на автодороге около деревни Межа сотрудники Городокского РОВД совместно с работниками пограничной службы ФСБ России по Псковской области задержали две машины и трактор, которые без сопроводительных документов перевозили черный металл.

    На 16-павярховым доме ў цэнтры Віцебска залунаў бел-чырвона-белы сцяг

    14/5/08 •

    Каля 10 гадзін раніцы 14 траўня ў цэнтры Віцебска – на даху 16-павярховага жылога дома, што знаходзіцца на перакрыжаванні праспекта Чарняхоўскага і вуліцы Генерала Белабародава, – залунаў бел-чырвона-белы сцяг вялікага памеру (1,5х3 метры).

    В Витебске пройдет фестиваль детского творчества

    14/5/08 •

    В Витебске в концертном зале музыкального училища 15 мая состоится фестиваль детского творчества. Любители музыки услышат концерт «Парад оркестров», в котором выступят лауреаты IV Открытого областного смотра-конкурса оркестровых коллективов детских школ искусств.

    Коласаўцы прадставілі прэм’еру спектакля пра юнацтва Францыска Скарыны

    14/5/08 •

    У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа 11 траўня адбылася прэм’ера спектакля “Кракаўскі студэнт” (Юнацтва Францыска Скарыны). На віцебскай сцэне па п’есе Георгія Марчука яго паставіў сталічны рэжысёр – кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, уладальнік прэміі “За духоўнае адраджэнне” Валерый Анісенка. Падзеі спектакля адбываюцца ў Полацку ў 1503-1504 гадах. Ягоны жанр можна вызначыць як асветніцкі – новая праца коласаўцаў распавядзе шмат новага і цікавага пра Скарыну як школьнікам, так і іхнім бацькам і настаўнікам.

    У Віцебску пройдзе канцэрт гурта “Стары Ольса”

    14/5/08 •

    У нядзелю, 18 траўня, у дворыку каля гарадской ратушы ў Віцебску пройдзе канцэрт вядомага беларускага гурта “Стары Ольса”. Пачатак а 11-й гадзіне. У канцэрце таксама прыме ўдзел клуб гістарычнай рэканструкцыі “Паўночая вежа”. Выступленне адбудзецца ў Міжнародны дзень музеяў. А ў гэты дзень усе музеі свету працуюць бясплатна. Таму скарыстайце яшчэ магчымасць наведаць пастаянныя экспазіцыі, прадстаўленыя ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (на камерцыйныя выставы ўваход усё ж платны). З Віцебска ў гэты ж дзень “Стары Ольса” паедзе ў Полацк, куды яго запрасілі ў якасці спецыяльнага госця фестываля сярэднявечнай культуры “Рубон”.