На свята ў “Ляльцы” прыехалі госці з Мыцішч

Беларускі тэатр “Лялька” ў гэтыя выходныя, 19-20 красавіка, запрашае на свята, на якім будуць прадстаўлены лепшыя спектаклі віцебскіх лялечнікаў. У госці да іх прыехалі артысты тэатра лялек «Огниво» з расійскага горада Мыцішчы. Гэты калектыў з’яўляецца лаўрэатам тэатральнай прэміі “Залатая маска”.

Сёння ў “Ляльцы” адбудуцца два спектаклі – “Брэменскія музыкі” (пачатак у 11.30) і “Хлопчык-Зорка” (16.30). У нядзелю віцебскія артысты прадставяць свой новы спектакль “Кветачка-вясёлка” (пачатак а 11-ай). Затым маленькія гледачы і іхнія бацькі ўбачаць спектакль “Старая казка” тэатра «Огниво». Гэта праца заслужанага артыста Расіі С.Жалезкіна, пастаўленая ім па матывах архангелагародскіх казак.

Перад пачаткам спектакляў артысты будуць забаўляць гледачоў гульнямі, віктарынамі, танцамі, конкурсамі, музыкай, выступамі самадзейных мастацкіх калектываў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ