Тэатр мод з Верхнедзвінска стане ўдзельнікам талінскага фестываля “Max Moda”

Народны тэатр мод "Образ" дзіцячай школы мастацтваў з Верхнедзвінска прадставіць Беларусь на другім Талінскім міжнародным фестывалі дзіцячай і юнацкай моды "Max Moda", які пройдзе 10-12 красавіка.

У фестывалі прымуць удзел яшчэ амаль 20 тэатраў і школ моды з Грузіі, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Швецыі і Эстоніі. На гэтым свяце моды верхнедзвінскі тэатр выступіць ужо ў другі раз. Летась калектыў атрымаў перамогі ў намінацыях "Эка-вобраз" і "Тэатр-вобраз-маска", паведамляе БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ