Дзевяць мільярдаў на дзве вёскі

У Аршанскім раёне сёлета добраўпарадкуюць пад аграгарадкі дзве вёскі: Смалляны і Забалоцце. На гэтыя мэты вызначана амаль дзевяць мільярдаў рублёў.

У планах па добраўпарадкаванню вёсак рамонт жылых дамоў, клубаў, школ і магазінаў. Усе гэта важна для вяскоўцаў. Але яны ў першую чаргу чакаюць, што заменяць старую сістэму водазабеспячэння, бо трубы водаправода адслужылі свае і ад зношанасці часта рвуцца. Па гэтай прычыне ўзнікаюць праблемы з забеспячэннем пітной вадой.

Жыхарам вёсак абяцаюць памяняць водаправод участкамі, там, дзе вельмі зношаны і часта рвецца.

Чытайце яшчэ