Вобшук прайшоў у кватэры наваполацкага журналіста Андрэя Аляксандрава

Ператрусы праводзяцца на падставе даручэньня намесьніка пракурора г. Менску А. Стука першаму намесьніку старшыні КДБ генэрал-маёру Вегеры (Вегере) В.П. У даручэнні пералічаныя прозьвішчы людзей, якія, па апэратыўных звестках, зьяўляюцца супрацоўнікамі тэлеканалу «Бел*ат». Ад рукі ў дакуменце дапісана, што ператрусы трэба правесьці таксама ў «іншых актывістаў радыкальных палітызаваных груповак». Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА «БАЖ» кіраўнік Наваполацкай філіі арганізацыі Андрэй Аляксандраў, у якога ў кватэры прыкладна ў 14.00 скончыўся ператрус.

Супрацоўнікі КДБ прад’явілі яму ордэр на ператрус і тэкст «Даручэння». У апошнім пералічаныя прозвішчы 16 журналістаў, якія наш калега перапісаў: Мельнікаў, Гатоўчыц, Баршчэўскі, Сцяпанава, Суднік, Вараб’ёў, Карпенка, Аршынскі, Васількоў, Брокараў, Шобін, Чухно, Дзех, Белы, Буцік (?), Шчапёткіна, Аляксандраў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ