Палаты ў Докшыцкай лякарні падзялілі паміж прадпрыемствамі райцэнтру

Толькі на аперацыйнае і рэанімацыйнае аддзяленні хапіла Докшыцкай ЦРБ тых сродкаў, што дзяржава выдаткавала на рамонт лякарні.

Райвыканкам дапамог лякарні тым, што… размеркаваў яе літаральна па палатах паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі. Як паведамляе www.bulletinonline.org, на "сваіх" частках лякарні спонсары павінны былі зрабіць паўнавартасны рамонт, абсталяваць іх мэбляй, набыць халадзільнікі і тэлевізары. У спіс "паднявольных спонсараў" трапілі камунгас, нафтабазы, ветстанцыі, хлебзавод, сельская гаспадарка "Таргуны" і прыватныя прадпрымальнікі. Паводле www.bulletinonline.org, кіраўніцтва раёну мае намер і ў далейшым выкарыстоўваць гэткія метады прыцягвання спонсараў да прымусовай дабрачыннасці.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: