Суботнік цягам паўтара месяца

У сувязі з фестывалем "Дажынкі-2008" на Аршаншчыне яшчэ ў першай дэкадзе лютага быў аб'яўлены суботнік, каб на сабраныя грошы паскорыць добраўпарадкаванне вёсак і пасёлкаў.

Прадпрыемствы і арганізацыі раёна адлічвалі грошы з заробку работнікаў на працягу паўтара месяца. Працэс ішоў марудна і закончыўся ў трэцяй дэкадзе сакавіка. Праўда паступіла на рахунак значная сума: звыш 180 мільёнаў рублёў.

Заробак на аршанскіх сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемствах у большасці — невялікі. Таму работніку адарваць тыя рублі ад сябе нялёгка. А да Дажынак яшчэ далёка. І, відаць, не апошні гэта суботнік.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ