Забойства ў Гарадку

Беспрацоўны жыхар Гарадка познім вечарам у суботу падчас п’янай сваркі са сваім знаёмым у якасці апошняга аргумента ўзяў у рукі нож.

У выніку “хуткая” даставіла 41-гадовага пацярпелага ў райбальніцу са шматлікімі смяротнымі траўмамі. Мужчына нанёс нажом свайму знаёмцу раненні ў грудную клетку, зачапіўшы сэрца. Медыкі таксама канстатавалі іншыя раненні, несумяшчальныя з жыццём, – у жывот, шыю, пахвіну. Раніцай у нядзелю ахвяра п’янай разборкі, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр у рэанімацыі.

Пракуратура Гарадокскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі («забойства»).

Меткі:

Чытайце яшчэ