Сяляне полаччыны ўжо выйшлі ў поле

Дзве гаспадаркі Поласкага раёна — СВК «Гараны» і ПУСП «Палімір-агра» — прыступілі да падкормкі азімага рапсу і жыта. На 199 гектарах сяльчане падкармілі пашы і на 50 — шматгадовыя травы.

Як падкрэсліў Аляксандр Рагацень, выконваючы абавязкі начальніка райсельгасхарчу, сельгасарганізацыі афармляюць крэдыты на веснавыя палявыя работы. 3 выдзеленых на гэтыя мэты 416 мільснаў рублёў, асвоена 159.

Аляксандр Юльянавіч звяртаў увагу на тое, што азімыя перазімавалі добра, перасяваць давядзецца менш за 4%. I адзначаў: у сувязі з тым, што вільгаці ў глебе няшмат, трэба спяшацца з усім комплексам палявых работ.

Што датычыцца тэхнікі, па інфармацыі райсельгасхарчу, гатоўнасць трактараў складае 84%, камбініраваных глебаапрацоўчых агрэгатаў —100%, плугоў —85%, сеялак — 56%.

Чытайце яшчэ