Беларуская частка “Тринити-тура” маскоўскага гурта “SLOT” пачалася ў Наваполацку

Усі прыхільнікі альтэрнатыўнай музыкі наогул, і расейскага гурта “SLOT” у прыватсьці, нарэшце змаглі ўбачыць і пачуць іх першы у рамках “Тринити-тура” канцэрт на беларускай зямлі.
Канцэрт гурта SLOT у Наваполацку. Фота Мікіты Змітрава

Уся гэта падзея адбылася дзякуючы прадусарскаму цэнтру “MOZART” і яго генеральнаму прадусару Аляксандру Дамароду. Менавіта ён арганізоўваў канцэрт “SLOT” у Наваполацку. Дарэчы, “MOZART” з’яўляюцца прадусарамі дзьвюх мясцовых зорак – гуртоў “СКИМЕН” і “ Фляус и Кляйн”і займаюцца арганізацыяй іх канцертаў у краінах СНГ.

Гурт “SLOT” распачаў “Тринити-тур” 2 лютага з Піцера, дзе адсвяткаваў сваё шасьцігодзьдзе ў рамках зрабіўшагася ўжо традыцыйным штогадовага фэсту “СЛОТ.Фест”. Далей былі Ўкраіна, Малдова, Расія і, вось, Беларусь. У актыве гурта 3 альбомы; саундтрэкі да такіх блакбастэраў, як “Бумер”, “Охота на Пиранью”, “Бой с Тенью 2: Реванш”( а з 6-га сакавіка песню “Пуля” магчыма пачуць у новым экшене “Стритрейсеры” ); удзел у вялізным канцэрце на Чырвонай плошчы, прысвечаным выбарам прэзідэнта Расіі.

Канцэрт гурта SLOT у Наваполацку. Фота Мікіты Змітрава

У канцэрце бралі ўдзел полацкі гурт“Скимен” (з 2002 па 2005 год яны сталі 3-хразовымі лаўрэатамі полацкага фэсту “Рок-Кола”; за прэзэнтацыю альбому гурт атрымаў прэмію “Лепшы канцэрт году” па версіі “Рок-Кола”; у 2005 годзе перамагае на міжнародным фэсце “Призван Быть Первым” у Маскве; песня “Вне тени” уключана ў ратацыю “Европа+”; у 2007 годзе “Скимен” стаў паўфіналістам міжнароднага конкурсу “The Global Battle of the Band’s” ) і віцябляне “Kuktooz” (з’яўляюцца лепшым гуртом у стылі altmetal Віцебску; за некалькі год існаваньня гурт запісаў дэбютны альбом “TV”(2007); зняў кліп на галоўную песьню альбому; трэкі “Kuktooz” былі выдадзены ў складанке беларускай альтэрнатыўнай музыкі “ Xlam” ад прадусэрскай кампаніі Go-rekords, на альтэрнатыўна-індустрыальнай складанке маскоўскага лейбла Ru-Zone; гурт адыграў дзесятак мацнейшых сэтаў у Беларусі і Расіі; прымаў удзел у найбольшым метал-фэсте Red Alert Open Air 2007; “Kuktooz” сталі адкрыццём фэстывалю альтэрнатыўнай музыкі ў Беларусі Go Fest 2007 ).

Канцэрт гурта SLOT у Наваполацку. Фота Мікіты Змітрава

Канцэрт гурта SLOT у Наваполацку. Фота Мікіты Змітрава

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ