Парсюкевіча пакінулі за кратамі

Следчы Маскоўскага раёну Мінску Зміцер Разанка прыняў рашэнне пакінуць за кратамі віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча. Рашэнне было абвешчанае ў адсутнасць адвакаткі Парсюкевіча Веры Страмкоўскай.

Прадпрымальнік быў арыштаваны 4 сакавіка на трое сутак. Супраць Парсюкевіча 31 студзеня была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 364 КК («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Прадпрымальніку пагражае да шасці гадоў зняволеньня. Абвінавачванне зводзіцца да таго, што падчас адбыцця 15?сутачнага арышту на Акрэсціна, Парсюкевіч збіў намесніка дзяжурнага Аляксандра Длупа.

Сёньня Сяргея перавядуць у СІЗА на Валадарскага, дзе ён будзе чакаць сканчэння следства і суду. Грамадскі камітэт па вызваленню Сяргея Парсюкевіча распаўсюдзіў зварот да грамадскасці з заклікам праявіць салідарнасць з лідэрам прадпрымальнікаў Віцебску і патрабаваць яго вызвалення. Па справе таксама былі праінфармаваныя паслы краінаў Еўрасаюзу і ЗША.

Сяргей Парсюкевіч жанаты, мае непаўналетняга сына.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ