Хэд-лайнерам “Ночы Ваўкалака” стане “Нейра-Дзюбель”

Нарэшце вызначаны гурт, які будзе хэд-лайнерам на канцэрце беларускамоўнай рок-музыкі “Ноч Ваўкалака” 6 красавіка ў Полацку. Гэта каралі апошняй рок-каранацыі, што прайшла ў Менску 29 лютага – гурт “Нейра Дзюбель”.

Нагадаем, што іх апошні альбом “Stasi” названы кружэлкай году. Выступ “Нейра Дзюбеля” будзе доўжыцца не менш за гадзіну, пачуць можна будзе як новыя, так і старыя, ужо легендарныя песні. Запрашаем на канцэрт палачан і навапалачан, а таксама тых віцеблян, якія не патрапілі на прэзентацыю “Stasi” ў родным Віцебску.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ