У Віцебску адбыўся першы кадэцкі баль
У віцебскім Палацы творчасці дзяцей і моладзі сёння ўпершыню прайшоў кадэцкі баль. У ім удзельнічалі кавалеры – вучні спецыялізаваных класаў з вайскова-патрыятычным ухілам СШ №21, і іхнія дамы – дзяўчаты харэаграфічнага калектыву”Рэнесанс” .
На паркет выйшлі 18 пар, якія танцавалі вальсы, мазурку і паланез. Каб развучыць гэтыя танцы, кадэты рыхтаваліся некалькі месяцаў – адукацыйная праграма будучых афіцэраў уключае ў сябе і танцавальныя майстар-класы. Суправаджалі на баль юных кавалераў і дам іхнія бацькі, якія таксама прадэманстравалі гледачам сваё танцавальнае майстэрства.
Паводле БелТА.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
6/сакавік/2008 у 19:12
адстойная інфармацыя. Шчэ пачніце пісаць пра балі ваякаў Паўлючэнка.
9/сакавік/2008 у 17:04 1
А эти тебе уже чем, Лис не угодили? Или может быть девочки из "Ренесанс" тебе где-то дорогу перешли?