Дасье па помніках архітэктуры Полацка перададзена ў ЮНЕСКА

Дасье па намінацыі “Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Святой Еўфрасінні Полацкай” перададзена ў Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Матэрыялы дасье будуць вывучаць эксперты.

Спецыялісты арганізацыі пабываюць у Беларусі і на месцы ацэняць прапановы па ўнясенні ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, пасля чаго аб’ект будзе ўключаны ў гэты спіс.

У дадзены спіс раней ужо ўвайшлі Белавежская пушча (1979 год), замкавы комплекс у Міры (2000 год), архітэктурна-культурны комплекс Радзівілаў у Нясвіжы і Геадэзічная дуга Струве (2005 год).

Паводле БелТА.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Чытайце яшчэ

1 каментар

  1. vct  
    7/сакавік/2008 у 1:42

    "Спецыялісты арганізацыі пабываюць у Беларусі і на месцы ацэняць прапановы па ўнясенні ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, пасля чаго аб’ект будзе ўключаны ў гэты спіс."
    А ШТО ЗА АБ'ЕКТ ХОЦЬ???

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: