Размаўляйма па-беларуску!

Сёння, 21 лютага, у Беларусі адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЕСКА.

На думку старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алег аТрусава, “лёс роднай мовы залежыць ад кожнага грамадзяніна Беларусі”. Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ТБМ заклікала грамадзян Беларусі «больш смела і з ахвотай карыстацца беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях».
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 г. і адзначаецца 21 лютага (з 2000 г.) з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Генеральная асамблея ААН падтрымала рашэнне аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржавы – члены ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў свету.

Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з 6000 моў свету могуць хутка страціць апошніх носьбітаў. Не дайма згаснуць нашай мове!

Чытайце яшчэ