На Лёзненшчыне перазахаваюць парэшткі савецкіх салдат

У Лёзненскім раёне 21 лютага, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны,адбудзецца перазахаванне парэшткаў савецкіх салдат, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У Лёзне пахаваюць чатырох воінаў, мяркуецца, што яны загінулі ў 1941 годзе. А ў вёсцы Крынкі ў братскай магіле пахаваюць 15 савецкіх садлат, што аддалі сваё жыццё ў баях пры вызваленні Беларусі ў 1944 годзе. На жаль, імёны абаронцаў Айчыны ўстанавіць пакуль не ўдалося.

Парэшткі салдат і ў Лёзне, і ў Крынках былі знойдзены падчас будаўнічых прац. Зараз у гэтым раёне налічваецца 80 пахаванняў воінаў Вялікай Айчыннай, паведамляе БелТА.

Меткі:

Чытайце яшчэ