Дэпутаты і жаночая грамадскасць абмяркуюць праблемы сям’і

У Віцебску 26 і 27 лютага пройдзе пашыраны сход пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ сумесна з сябрамі клуба “Дзелавыя жанчыны Беларусі” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Сумеснае пасяджэнне дзелавых жанчын і дэпутатаў пройдзе ўпершыню. Неабходнасць яго правядзення звязана з новаўвядзеннямі ў заканадаўстве па абароне праў сям’і і дзяцей. У Віцебску гэтыя праблемы будуць абмяркоўвацца з мясцовымі ўладамі і жаночай грамадскасцю. Акрамя таго, дэпутаты і прадстаўніцы клуба “Дзелавыя жанчыны Беларусі” наведаюць выхаваўчую калонію для непаўнагадовых, азнаёмяцца з умовамі працы і адпачынку жанчын, якія працуюць на прадпрыемствах Віцебска, паведамляе БелТа.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Чытайце яшчэ

5 каментарыяў

  1. Алёна  
    21/люты/2008 у 9:18

    Не понимаю необходимости проведения подобных мероприятий. Собраться для того, чтобы обсудить нововведения Законодательства, которое уже обсуждено до введения? А что даст посещение исправительной колонии? Колония-результат чьей то бездеятельности, и коль она пополняется, значит не там собирались заинтересованные и не то обсуждали.

  2. Ліс  
    21/люты/2008 у 21:51 1

    Апошнім часам вельмі многа стала саўковых нататак на непадцэнзурным сайце. Асабліва з Полацка-Наваполацка.
    Вось і тут рэклама "дэпутатаў" якіх прызначыла вертыкаль і адпаведных дзелавыз жанчын. не варта пра такіх дэпутатаў пісаць.

  3. Сяржук Серабро  
    22/люты/2008 у 10:24 2

    Ліс, непападцэнзурны не значыць заангажаваны.
    Мы пішам пра ўсё.
    Што тычыцца полацкага карэспандэнта -- ён толькі пачынае, далей будзе лепей.

  4. Алёна  
    22/люты/2008 у 21:43 3

    Сяржук, скажыце, калі ласка, чаму наш каментар цалкам мы не бачым?

  5. Сяржук Серабро  
    24/люты/2008 у 20:49 4

    Алена, я бачу Ваш каментар цалкам. Можаце падрабязьней патлумачыць, што нябачна?

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: