Грамадскія арганізацыі віншуюць з днем святога Валянціна

Нават той чалавек, у якога няма каханага, сёння можа атрымацть цэлы тузін "валянцінак" - паштовак з выявамі сардэчак і цёплымі віншаваннямі. Многія грамадскія арганізацыі наладзілі акцыі па распаўсюджванню "валянцінак".

У адрозненні ад тых, хто цэнтралізавана збірае паштоўкі для перадачы іх знакамітасцям, аршанскія актывісты Маладога фронту сёння ўвесь дзень раздаюць "валянцінкі" ў навучальных установах і проста на вуліцах горада. Як паведаміў кіраўнік аршанскай рады моладзевых арганізацый Ігар Казьмярчак, на "валянцінкі" маладафронтаўцаў аздоблены выявай Пагоні і змяшчаюць наступны тэкст. А у Віцебску мінакам раздаюць "валянцінкі" актывісты камітэта па стварэнню партыі БХД. "Шмат тысячагодддзяў верціцца зямля. Першымі сустрэліся Адам і Ева. Яны былі створаны адзін для аднаго - яна і ён. Гэта быў падарунак ад Бога. Колькі было пасля іх бяды і горычы, трагедый і болю звязаных з каханнем! Але менавіта гэта пачуццё нараджаецца зноў і зноў, захапляючы ўсю нашу існасць.." Такі тэкст змешчаны на гэтых "валянцінках". Рамантычна? Дык перапішыце яго на паштоўкі і віншуйце хутчэй сваіх каханых! А то прыдумайце сваё віншаванне…

Меткі: ,

Чытайце яшчэ