Грамадзкі камітэт па абароне Сяргея Парсюкевіча заклікаў жыхароў Віцебску дасылаць лісты Генэральнаму пракурору Республ Беларусь.

Сябры грамадзкага камітэту распаўсюдзілі на віцебскіх кірмашах некалькі соцень адмысловых улётак.

Ва ўлётцы напісана, што за ўдзел у мітынгу 10 студзеня С.Парсюкевіч быў асуджаны на 15 сутак і адбываў пакараньне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. 21 студзеня Сяргей быў жорстка зьбіты супрацоўнікам гэтай установы.

Гэты інцыдэнт паплечнікі Сяргея Парсюкевіча лічаць сьвядомай правакацыяй. Таму ў лісьце да Генэральнага пракурора сябры грамадзкага камітэту па абароне С. Парсюкевіча патрабуюць "прыцягнуць вінаватых у нападзе на яго адказных асобаў да адказнасьці ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь".

Плянуецца, што ў акцыі падтрымкі віцебскага актывіста возьмуць удзел ня толькі прадпры-мальнікі, але й іншыя прадстаўнікі грамадзкасьці Віцебска. Грамадзкі камітэт зьбіраецца распа-чаць збор подпісаў і пад калектыўнымі лістамі ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнямі спыніць перасьлед Сяргея Парсюкевіча.

Крыніца: Радыё Свабода.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ