Былы намеснік страшыні Аршанскага райвыканкама асуджаны за хабар
Былы намеснік страшыні Аршанскага райвыканкама асуджаны Віцебскім абласным судом за хабар. Чыноўнік пакараны да 8 з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Падчас следства было ўстаноўлена, што з мэтай атрымання грашовай узнагароды ў памеры 18 мільёнаў рублёў чыноўнік рабіў незаконныя загады дырэктару Андрэеўскай школы-інтэрната, а таксама старшыні тэндэрнай камісіі аб заключэнні кантракту з прыватным прадпрыемствам на выкананне прац па рэканструкцыі будынка школы. Чыноўнік атрымаў хабар у 3 тысячы долараў.
Ягоныя дзеянні суд кваліфіцыраваў як злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі і атрыманне хабару, паведамляе БелаПАН.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз: