“Хімік-СКА” і “Юнацтва” завершаць спрэчку на Дзень святога Валянціна

Федэрацыя хакея Беларусі вынесла вердыкт адносна інцыдэнту, які адбыўся 31 студзеня ў Наваполацку падчас матчу “Хімік-СКА” – “Юнацтва”. Гульня будзе завершаная 14 лютага ў Мінску падчас чарговай каляндарнай сустрэчы гэтых клубаў. Навапалачанам будзе прадстаўлена права выканаць адзін буліт. Калі гол будзе забіты, то серыя штрафных кідкоў працягнецца. У адваротным выпадку перамога будзе залічана мінчанам.

Як паведамляе “Прессбол”, асноўны і дадатковы час скандальнага матча ў Наваполацку завяршыўся ўнічыю – 0:0. Серыя з трох пасляматчавых булітаў таксама не выявіла пераможцу – 1:1. Далей кідкі павінны былі здзяйсняцца да першага промаху адной з каманд. Першы кідок выконваў форвард “Юнацтва” Сяргей Шыткоўскі, але не здолеў забіць. Пасля гэтага капітан мінскай каманды звярнуў увагу рэферы на тое, што першымі павінны былі выконваць буліт гаспадары, паколькі серыю з трох кідкоў пачыналі госці. У выніку хакеіст наваполацкай каманды прамахнуўся, а мінчанін Канстанцін Захараў забіў гол. Пасля гэтага “Юнацтва” пакінула лёд.

На пасяджэнні Федэрацыі хакея Беларусі высветлілася, што ў рэгламенце не прапісана абавязковая змена чарговасці выканання штрафных кідкоў. Таму суддзя не меў права адмяняць кідок С.Шыткоўскага.

Меткі:

Чытайце яшчэ