Слуцкія паясы могуць вярнуцца ў Беларусь
Падліковая палата Расіі будзе садзейнічаць вяртанню ў Беларусь слуцкіх паясоў – найвялікшай гістарычнай і культурнай каштоўнасці нашай краіны.
У Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве экспануюцца больш за 20 слуцкіх паясоў і яшчэ больш за 40 знаходзяцца ў музейных сховішчах.
Старшыня Падліковай палаты Расіі Сяргей Сцяпашын паабяцаў кіраўніцтву Нацыянальнага музея культуры і гісторыі Беларусі, што абмяркуе праблему вяртання слуцкіх паясоў з кіраўніком Федэральнага агенцтва па культуры і кінематаграфіі Міхаілам Швыдкім і міністрам культуры Расіі Аляксандрам Сакаловым.
На думку С.Сцяпашына, трэба арганізаваць выставу слуцкіх паясоў ў Беларусі і “падумаць аб іх магчымай арэндзе”. Паясы могуць пастаянна экспанавацца ў беларускім музеі, паведамляе БелТА.