Віцебскія гледачы цёпла прынялі новы спектакль тэатра “Колесо”

Прэм'ера «Жоўтай пусткі». Фота Сержука СераброНа сцэне канцэртнага зала “Віцебск” 31 студзеня з поспехам прайшла прэм’ера камедыі “Жоўтая пустка” Моладзевага тэатра “Колесо” Цэнтра культуры “Віцебск”.

У спектаклі шмат музыкі, танцаў і цікавых харэаграфічных нумароў. Аўтар п’есы, рэжысёр пастаноўкі і мастацкі кіраўнік тэатра “Колесо” Уладзіслава Цвікі вызначыла сваю задуму наступным чынам: “Гэта спроба прыцягнуць увагу да праблем экалогіі праз драматургію, музыку і сцэнаграфію ў стылістыцы, якая зразумела і дзецям, і дарослым”.

“Жоўтая пустка” з’яўляецца ўжо трэцім спектаклем у рэпертуары тэатра. У кастрычніку мінулага года гледачы ўбачылі пастаноўку «ЧП, або Прыгоды Дамавых Віці і Бабы Вені», якая ў забаўляльнай форме пазнаёміла з асновамі бяспекі жыццядзейнасці. У гэтым спектаклі былі таксама заняты харэаграфічны ансамбль “Зорька”, шоу-група брэйк-данса «Спортплац», дзіцячы клуб «Юный спасатель».

Прэм'ера «Жоўтай пусткі». Фота Сержука Серабро

А самай першай працай тэатра “Колесо” (раней гэта была студыя ў ВДУ імя Машэрава, якая называлася “Единственный вариант”), прадстаўленай шырокаму гледачу, быў спектакль “Гадзіна Тарцюфа” па матывах п’есы Жана Баціста Мальера «Тарцюф або ашуканец”. Пастаноўка сур’ёзнага класічнага твора атрымалася – прэм’ерны спектакль сабраў аншлаг.

Прэм'ера «Жоўтай пусткі». Фота Сержука Серабро

Чытайце яшчэ