Самыя дысцыплінаваныя кіроўцы маршрутак у Віцебску атрымалі прызы
Упраўленне ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама сёння ўзнагародзіла самых дысцыплінаваных кіроўцаў маршрутных таксі ў Віцебску.
Падчас рэспубліканскай дэкады па прафілактыцы парушэнняў Правіл дарожнага руху супрацоўнікі ДАІ вырашылі не толькі выяўляць парушальнікаў, але і ўзнагародзіць каштоўнымі прызамі і падарункамі дысцыплінаваных кіроўцаў. Прызёры адбіраліся з ліку тых, хто не парушаў ПДР напрацягу некалькіх гадоў. У выніку набралася 20 чалавек, якія адпавядаюць усім строгім патрабаванням ДАІ.
Падарункі для іх падрыхтавала абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд бяспекі дарожнага руху”, паведамляе БелТА.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз: