Вялікі канцэрт “Нейра-Дзюбель” у Віцебску

Легендарны рок-кароль Аляксандр КуЛЛінковіч і “Нейра-Дзюбель” выступяць у Віцебску пасля больш як трохгадовага перапынку. Нагодай для запрашэння гурта стаўся выхад альбому “Stasi”. Імпрэза адбудзецца ў клуб “Зебра” (злева ад цэнтральнага ўваходу КДЦ “Віцебск”) 3 лютага а 17.00. На разагрэве: “Zatoczka”, “Невма” (Магілеў).

Такім чынам, менавіта ў нашым горадзе адбудзецца першая “рэгіянальная” прэзентацыя новага дыску, што можа дадаткова пацешыць аматараў “Дзюбялей”.

З рок-сталіцы – Магілёва – на падтрымку да “Нейра-Дзюбеля” прыедуць “Zatoczka” і “Невма”. Гурты, дастаткова вядомыя ў нашай старонцы, хаця абедзве каманды упершыню выступяць у Віцебску. Так, скандальных ска-панкаў з “Zatoczkі” летась упадабалі як наведвальнікі полацкага “Рок-Кола”, так і журы фэстывалю – гурт атрымаў два спецпрызы.

Выступы лаўрэатаў “Басовішча-2006” гурта “Невма” апошнім часам сталі настолькі рэдкімі, што канцэрт з іх удзелам адразу прэтэндуе на эксклюзіўнасьць. Харызматычны лідэр гурта Даніла Забела, якога нездарма называюць “лепшым рок-вакалам Беларусі”, так выкладваецца падчас спеву, што пастаянна мае праблемы з галасавымі звязкамі. Яскравы эма-рок на мяжы чалавечых магчымасцяў – гэта абавязкова трэба бачыць і чуць нажывую.
Кошт квіткоў: 10 000 (папярэдне), 12 000 (у дзень канцэрту)
Замовіць можна па тэлефонах: (029) 7187279, (029) 3239846

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ