З інтэрната ў Віцебску эвакуіравалі 147 чалавек

З-за ўзгарання тэлевізара з інтэрната прыборабудаўнічага завода ў Віцебску давялося эвакуіраваць 147 чалавек.

Як паведаміла начальнік прэс-службы абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Марына Фандо, узгаранне тэлевізара «Витязь» адбылося каля 17 гадзін у мінулую суботу ў адным з пакояў інтэрната. «Адразу ж спрацавала сігналізацыя, усталяваная на вахце. Моцнага пажару не ўзнікла, але памяшканні былі задымленыя, і ў мэтах бяспекі давялося ненадоўга эвакуіраваць жыхароў інтэрната. Узгаранне было аператыўна ліквідавана”, – дадала начальнік прэс-службы.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ