У Полацку праходзіць фотавыстава Сяргея Плыткевіча

18 студзеня ў Полацкай Мастацкай галерэі адбылося адкрыццё фотавыставы «Нечаканая Беларусь» Каля 60 работ прадставіў для экспазіцыі ў Полацку вядомы мінскі фотамастак, дырэктар выдавецтва «Туризм и отдых» Сяргей Плыткевіч.

У яго панарамных фотаработах ва ўсей прыгажосці і велічнасці паўстаюць краявіды роднай прыроды, гарадоў і весак Беларусі, знятыя з вышыні птушынага палету Першую экскурсію з расказам пра творчыя планы і знаходкі правядзе на адкрыцці выставы сам аўтар фотаработ. Нагадваем, што адзін з самых лепшых фотаальбомаў, прысвечаных Полацку, “Ад Полацка пачаўся Свет” з тэкстам Уладзімера Арлова быў ілюстраваны работамі менавіта Сяргея Плыткевіча. Запрашаем фотааматараў, усіх палачан і гасцей горада у Мастацкую галерэю.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ