Мірон распачаў бел-чырвона-белы марафон

Мірон зноў вывесіў сцяг. Фота Сержука СераброВядомы віцебскі палітычны дзеяч Барыс Хамайда паведаміў, што з крыніц вартых даверу ён атрымаў звесткі, згодна якіх легендарны Мірон распачаў прысвечаны 90-годдзю БНР марафон па вывешванню бел-чырвона-белых сцягоў.

Першы сцяг быў вывешаны сёння блізу дзевяці гадзін вечара на высакавольтнай лініі недалёка ад пасёлка Кіраўскі, які знаходзіцца побач з Віцебскам. Згодна прымацаванай цыдулкі, што сцяг быў узняты ў гонар першага прэм’ера Урада Беларускай Народнай Рэспублікі Язэпа Варонкі. Праз некаторы час моцны вецер вецер сарваў сцяг з дратоў, і ён знік у невядомым накірунку.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ