У Оршы пад коламі цягніка загінуў юнак

У Оршы пад коламі цягніка загінуў 17-гадовы навучэнец механіка-тэхналагічнага каледжа. Грузавы цягнік адрэзаў хлопцу галаву. Трагедыя адбылася сёння каля 10 гадзін раніцы ў раёне чыгуначнай станцыі Орша-Усходняя. Адна з версій пракуратуры – самазабойства.

Транспартная пракуратура Оршы праводзіць праверку гэтага здарэння, каб устанавіць, ці мог машыніст цягніка прадухіліць смерць пацярпелага. Калі следства палічыць, што трагедыі можна было пазбегнуць, у адносінах да машыніста можа быць узбуджана крымінальная справа, паведамляе БелаПАН.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: