Новы праэкт майстроў беларускай фатаграфіі

Беларускае грамадскае аб’яднанне (творчы союз) «Фотамастацтва» прадстаўляе ў Віцебске ФотаАртСтудыю «У Бірылкі», якая ў гэтым годзе пачынае цыкл выстаў «БІРЫЛІУМ-2008: На шляху ў Парыж». У Літаратурным музеі Віцебска 12 студзеня адбыліся творчы вечар і адкрыццё першай выставы цыкла.

Свае работы ў Віцебску дэманструюць шэсць мінскіх фотамастакоў – Аркадый Бірылка, Валерый Вядрэнка, Іван Уральскі, Канстанцін Мельнік, Дзмітрый Бельскі і Віталій Раковіч.

У рамках сустрэчы мінскіх і віцебскіх фотамастакоў адбыўся семінар «Мастацтва фатаграфіі» (пасля Віцебска ён пройдзе ў Брэсце, Гомеле і Гродна), на якім кіраўнік ФотаАртСтудыі Аркадый Бірылка паказаў свой фотафільм «Майстры беларускай фатаграфіі». Шматлікія творчыя эксперыменты – свае і членаў ФотаАртСтудыі Аркадый Бірылка стаў афармляць ў фотафільмы, прысвечаныя кожнаму аўтару. Некаторыя з іх былі прадаманстраваныя на творчай вечарыне ў Літаратурным музеі.
Фатографы вялі размову пра дзейнасць творчага саюза, фотажывапіс, пра жанр «НЮ» і ахову аўтарскіх праў і годнасць аўтара. Госцем вечарыны быў намеснік старшыні БГА «Фотамастацтва» Іван Пятровіч.

Як расказаў Аркадый Бірылка, мэта ўдзельнікаў праэкта – паказаць сваю творчасць і пазнаёміцца з фотамайстрамі Віцебска. Аркадый Арыстархавіч – дыпламант, лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставак мастацкай фатаграфіі, раней працаваў фотамастаком на кінастудыі “Беларусфільм”, фотакэспандэнтам у рэспубліканскіх газетах і часопісах, зараз выкладае на кафедры фотажурналістыкі Інстытута Парламентарызма і прадпрынімальніцтва. “Беларускае фотамастацтва зараз знаходзіцца на актыўным пад’ёме, – лічыць фотамайстар. – З’яўляецца шмат таленавітых маладых аўтараў, праходзяць выставы, на якіх ёсць што паглядзець”.

ФотаАртСтудыя “У Бірылкі” – нефармальнае аб’яднанне фатографаў выступаючых за прагрэс у сучаснай фатаграфіі без абмежавання творчых сродкаў і магчымасцей, якія прадстаўляюць аўтарарам сучасныя тэхналогіі. Гэтая свабода творчасці адчуваецца ў работах, прадстаўленых на віцебскай выставе. Але фотамастакі зусім не праціўнікі, а прыхільнікі старога метаду так званага “мокрага” друку. Адначасова яны выступаюць за далейшую апрацоўку здымка аж да скаження атрыманай пры здымке рэчаіснасці, бо гэта адкрывае новыя, невядомыя магчымасці.

Маладым фатографам Віцебска Аркадый Бірылка пажадаў больш выкарыстоўваць магчымасці сучаснай тэхнікі, а таксама, фантазіі і ўяўлення.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ