У Віцебску з’явіліся вуліца і сквер у гонар 70-годдзя з дня ўтварэння вобласці

Памятны знак у гонар перайменавання вуліцы з’явіцца заўтра, 11 студзеня. Ён будзе размешчаны на адным з дамоў па былым нумарным праездзе, які злучаў Маскоўскі праспект і вуліцу імя газеты “Правда”.

Акрамя вуліцы, у нас з’явіўся і сквер 70-годдзя Віцебскай вобласці. Тут актывісты БРСМ, ветэраны і прадстаўнікі грамадскасці пасадзілі алею чырвонага дуба.

Гэтыя дзве падзеі, а таксама разнастайныя канферэнцыі, выставы, іншыя культурныя і спартовыя акцыі, якія зараз праходзяць у абласным цэнтры і рэгіёне, прымеркаваны да святкавання юбілею ўтварэння Віцебскай вобласці. Галоўнай падзеяй урачыстасці стане святочны вечар, які запланаваны на 18 студзеня.

Нагадаем, Віцебская вобласць была ўтворана 15 студзеня 1938 года. Тады яна падзялялася на 20 раёнаў, 311 сельскіх саветаў, 7 гарадоў, 17 мястэчак, 4 рабочых пасёлкі. Зараз у склад вобласці ўваходзяць 21 раён, 212 сельскіх і пасялковых саветаў, 23 гарады, 24 пасёлкі гарадскога тыпу.

Паводле БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ