РНЕ зноў пагражае

Барс Хамайда з лістом ад РНЕ. Фота Марыны ПаўлавайЧарговыя лісты ад імя незарэгістраванай арганізацыі РНЕ атрымалі сёння віцебскі грамадскі актывіст Барыс Хамайда і рэдактар незалежнай газеты "Кур'ер з Віцебску" Уладзімір Базан.

Спадару Базану ліст даслалі на абанентскую скрыню, а спадару Хамайдзе кінулі ў паштовую скрыню па месцу жыхарства. Аўтары лістоў пагражаюць "нашкодзіць" рэдактару "Кур'ера" і распаўсюджвальніку газеты Барысу Хамайдзе.

Пазбегнуць "пакарання" спадары Базан і Хамайда, паводле аўтараў лістоў, могуць ў тым выпадку, калі незалежная газета выступіць супраць усталявання памятнага знака габрэям, што былі расстраляны ў віцебскам гета ў часы Вялікай Айчынай.

Прадстаўнікі незарэгістраванай арганізацыі сцвярджаюць, што выдзяленне пакут габрэяў ад пакут савецкага народу выкліча канфлікты на глебе нацыянальнай розні. Пакараць Уладзіміра Базана і Барыса Хамайду аўтары лістоў абяцаюць, спасылаючыся на свае сувязі з мясцовымі ўладамі.
Ліст РНЕ Уалдзімеру Базану
Нагадаем: памятны знак расстраляным вязням віцебскага гета плануецца ўсталявацть па ініцыятыве грамадскага аб'яднання "Гарадская габрэйская супольнасць". Аб'яднанне ўжо атрымала дазвол абласнога выканкама, вызначана месца, дзе будзе знаходзіцца знак, а вядомы беларускі скульптар і архітэктар Леанід Левін працуе над праектам помніку, "Гарадская габрэйская супольнасць" выдзе збор ахвяраванняў на ўсталяванне памятнага знака.
Ліст РНЕ Барысу Хамайдзе
Барыс Хамайда мае намеру звярнуцца ў абласную пракуратуру. Уладзімір Базан пакуль не вырашыў, ці варта звяртацца па дапамогу да праваахоўных органаў. Лісты з пагрозамі ад імя РНЕ віцебскія актывісты, журналісты і работнікі культуры атрымліваюць не першы раз, але ні міліцыя, ні пракуратура дагэтуль не прыклалі сур'ёзных намаганняў, каб адшукаць тых, хто пагражае грамадзянам Беларусі ад імя расейскай прафашыстскай арганізацыі.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Чытайце яшчэ

9 каментарыяў

  1. Serada  
    9/студзень/2008 у 17:41

    да ну никакой это не Рне, подделка от их имени. сидели тупоголовые 16-летние подростки и думали как бы прикольнуться над общественностью.

  2. Нiкандр  
    9/студзень/2008 у 19:49 1

    Господин комментатор,а вы что такой умный,чтобы 16-летних подростков называть тупоголовыми-посмотри прежде всего на себя в зеркало.forpola.

  3. Виктор  
    9/студзень/2008 у 20:35 2

    Естественно это сделали не подростки, межнациональная вражда не причем.
    Цель одна, закрыть “Кур’ер з Віцебску”, вот и изловчаются в меру своих умственных способностей.

  4. Зміцер  
    9/студзень/2008 у 21:00 3

    Адным словам, паскудства!

  5. Белый Росс  
    10/студзень/2008 у 9:57 4

    Вот таким нехитрым способом белорусские оппозиционеры занимаются самопиаром.

  6. Літвін  
    10/студзень/2008 у 16:35 5

    Нічога дзіўнага ў з'яўленні гэтых лістоў ня бачу. Сам добра ведаю прыхільнікаў ідэй РНА у адным з Віцебскіх райвыканкамаў...
    Барыс, Уладзімер трымайцеся, мы з вамі!
    Жыве Літва-Беларусь!!!

  7. Літвін  
    10/студзень/2008 у 16:36 6

    Нічога дзіўнага ў з'яўленні гэтых лістоў ня бачу. Сам добра ведаю прыхільнікаў ідэй РНА у адным з Віцебскіх райвыканкамаў...
    Жыве Літва-Беларусь!

  8. Витеблянин  
    22/студзень/2008 у 14:41 7

    Такоййй бреед... РНЕ это новости за какой год -- 95??? Вы ещё скажите что Баркашов
    по Витебску бегает и кричит: Смерть жидам!!!

  9. Жанна  
    1/Чэрвень/2008 у 2:01 8

    Мы все знаем имя автора этих писем. Его зовут Елена Базан. И пишет она это, потому что Базаны страстно хотят эмигрировать по политическим причинам. Пытались еще в 2006 году, но ... Вот она и пишет - чтобы потом иметь доказательства, что якобы Базанам угрожали. Если бы пришло письмо от неизвестного человека, паникер Базан слинял бы из Витебска в этот же день

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: