У Полацку напрыканцы зімы ўручаць чарговую прэмію “Гліняны Вялес”

Вядомы літаратар Алесь Аркуш апублікаваў спіс намінантаў на атрыманне літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2007 год. У шот-ліст трапіла кніга нашага земляка Паўла Севярынца “Лісты з лесу”.

Сярод прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі таксама раман “Рыбін горад” Наталкі Бабінай, кінараман-фарс Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве”, “Фрашкі да пляшкі” Севярына Квяткоўскага і зборнік вершаў Алега Мінкіна “Пэнаты”.

Нагадаем, што лаўрэата “Глінянага Вялеса” звычайна называюць напрыканцы зімы ў Полацку. Прэмія была заснавана “Таварыствам вольных літаратараў” (ТВЛ) у 1993 годзе.
Летась яе атрымаў Валянцін Акудовіч за кнігу “Код адсутнасьці”.

Паводле “Нашай нівы”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ