На Віцебшчыне 1300 індывідуальных прадпрымальнікаў сталі юрыдычнымі асобамі

У Віцебскай вобласці па стане на канец снежня 2007 года працэдуру перарэгістрацыі ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы прайшлі больш за 1 300 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Як паведаміў БелТА намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Віктар Нікалайкін, дзеля таго, каб прадпрымальнікам было прасцей працаваць у новай якасці, у Віцебску створаны бізнэс-інкубатар. Тут можна атрымаць не толькі юрыдычны адрас, але і кваліфікаваную дапамогу ў афармленні дакументаў і вядзенні бухгалтарскай справаздачнасці. Зараз у ім зарэгістравана 78 суб’ектаў гаспадарання.

Займацца надалей сямейным бізнэсам у Віцебскай вобласці вырашылі 8000 прадпрымальнікаў. Па дадзеных абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, за дапамогай у працаўладкаванні звярнуліся крыху больш за 400 чалавек, звольненых прадпрымальнікамі. З іх 169 чалавек ужо атрымалі працу, каля 80 чалавек навучаюцца новым прафесіям.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ