Віншуем з Новым годам!

Шаноўныя чытачы. Віншуем вас з надыходзячым 2008 годам. За гэты год вас значна паболела, за што мы асабліва ўдзячныя.

Жадаем вам, каб у наступным годзе адбылося ўсё запланаванае, і здзейсніліся ўсе, нават самыя неверагодныя, мары. Хай у вашых хатах пануе дабрабыт і згода, пад вашымі стрэхамі назаўжды паселіцца шчасце, а каханне не пакідае вашыя сэрцы.

Жадаем вам радасна і бязстомна ўздымаць раллю свайго жыцця, няхай кожнае кінутае зерне ўзыйдзе дзесяццю каласамі, а ўраджай ваш будзе багатым і прынясе павагу і пашану грамады.

Жадаем, каб вашая жыццёвая сцяжына была прамой і сумленнай, каб вы ніколі не адступалі назад ад пачатага і не збочвалі з адзін раз абранага шляху.

Заставайцеся з намі. Будзе цікава!

Меткі: ,

Чытайце яшчэ