25 / снежня / 2007

    У Віцебску з’явіцца музей кіно

    25/12/07 •

    У Віцебску адкрыецца музей кіно. Гэта адбудзецца ў лютым, калі ў нашым горадзе будзе адзначацца 110-годдзе з моманту першага кінасеансу. Для стварэння атмасферы таго часу ў музеі будзе стаяць старое фартэпіяна, за якім, магчыма, калісьці сядзеў тапёр. Музей размеціцца ў Доме кіно (былы кінатэатр “Спартак”).

    На Лепельшчыне злавілі драпежную рыбу-алігатар (+1)

    25/12/07 •

    У Сергучоўскім канале на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў Лепельскім раёне злавілі паўночнаамерыканскага панцырнага шчупака ці рыбу-алігатар. Натуральным асяродкам пражывання для яе з’яўляюцца прэсныя вадаёмы Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі. Ад звычайнага шчупака рыба-алігатар адрозніваецца шчыльнай лускай і галавой, падобнай на галаву алігатара. Драпежнік, які можа дасягаць 2-3, а то і 6 метраў у даўжыню, харчуецца […]

    Са святам Нараджэння Хрыстовага (+1)

    25/12/07 •

    "Народныя навіны Віцебска" віншуюць усіх сваіх чытачоў, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова па грыгарыянскім ці новаюліанскім календары. Радасці вам, шчасця на святы Божага Нараджэння і калядны перыяд, а таксама на ўвесь надыходзячы новы 2008 год.