Страйк прадпрымальнікаў

Сёння ў Беларусі праходзіць аднадзённы агульнарэспубліканскі страйк індывідуальных прадпрымальнікаў. Як паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на аднаго з ініцыятараў акцыі, кіраўніка грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоля Шумчанку, большасць рынкаў і гандлёвых цэнтраў як у сталіцы, так і ў абласных цэнтрах падтрымалі аднадзённы страйк. Адзіны рэгіён, які практычна застаўся ўбаку ад акцыі - Віцебшчына. Паводле Анатоля Шумчанкі, тут падтрымалі страйк не болей за 15 адсоткаў прадпрымальнікаў

Віцебскія прадстаўнікі РГА "Перспектыва" сцвярджаюць, што акцыю гатовыя былі падтрымаць значна болей людзей, але ўлады напярэдадні страйку правялі работу з кіраўнікамі рынкаў, і тыя ўздзейнічалі на прадпрымальнікаў. Так, на Полацкім рынку (Віцебск), як паведамляе Радыё Свабода, прадпрымальнікаў папярэдзілі, што тыя, хто падтрымае страйк, пазбавяцца сваіх гандлёвых месцаў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ